21 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў дзень суботніка выпусцілі прамысловай прадукцыі на Br11,5 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел 473,8 тыс. жыхароў вобласці: работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, студэнты, грамадскія актывісты, пенсіянеры. Акрамя выпуску прамысловай прадукцыі яны выканалі падрадных работ на Br2,7 млрд. У цэлым вобласць пералічыла ў фонд рэспубліканскага суботніка звыш Br5 млрд.
Валанцёры займаліся добраўпарадкаваннем аб'ектаў сацыяльнай сферы, уборкай тэрыторый. Сярод галоўных пляцовак суботніка былі парк Пераможцаў і гандлёва-забаўляльны цэнтр "Марка-сіці" у Віцебску, у Бешанковіцкім раёне месцам засяроджвання асноўных сіл стала Астраўенская станцыя юных тэхнікаў, а ў Віцебскім раёне - Воранаўскі дом-інтэрнат. Цёплае сонечнае надвор'е спрыяла таму, што падчас суботніка толькі на прыдамавых тэрыторыях і ў дварах работнікі ЖКГ сумесна з жыхарамі высадзілі амаль 2,5 тыс. дрэў, 3,6 тыс. кустоў. Чысцей сталі і лясы вобласці: прыбрана ад смецця 23 га лясных тэрыторый каля дарог, дачных пасёлкаў і населеных пунктаў.-0-
БЕЛТА
Прадпрыемствы Віцебскай вобласці ў дзень суботніка выпусцілі прамысловай прадукцыі на Br11,5 млрд.
21.4.20120 праглядаў