14 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прынятыя ўрадам Беларусі меры па абароне спажывецкага рынку ад неабгрунтаванага вывазу тавараў за мяжу даюць свае вынікі. Такую кропку гледжання карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня КДК Беларусі Аляксандр Якабсон. Кіраўнік кантрольнага ведамства знаходзіўся з рабочай паездкай у Віцебскай вобласці, дзе сустрэўся з працоўнымі ААТ "Віцебскдрэў". Прапанаваныя пастановай Саўміна №755 меры па абароне спажывецкага рынку былі распрацаваны на аснове прагнозаў і кансультацый. КДК таксама прымаў удзел у гэтай працы. Аляксандр Якабсон перакананы, што прынятыя крокі даюць свае вынікі. "Сітуацыя з асартыментам прадукцыі выраўноўваецца", - канстатаваў ён, дадаўшы, што падчас сустрэч у працоўных калектывах людзі ўжо не задаюць пытанняў па насычэнні рынку тымі ці іншымі таварамі. "Сёння адно пытанне: неадпаведнасць заработных плат цэнам тавараў на прылаўках. Мы гэта прызнаем і разумеем", - сказаў ён. На прадпрыемстваў ёсць магчымасць для росту заработнай платы. "Скарачэнне выдаткаў вытворчасці, нарошчванне экспартных паставак з'яўляюцца залогам паспяховай працы і падставай для росту заработнай платы", - перакананы старшыня КДК.-0-

БЕЛТА