Наталля Эрыкасаўна вывучыла пытанне праходжання пазапланавых інструктажоў, наяўнасць сродкаў пажаратушэння, аснашчэнне аптэчкамі, сістэму аплаты працы і матэрыяльнага стымулявання, арганізацыю гарачага харчавання.

— На ўборцы ўраджаю задзейнічана 2 экіпажы. Хлопцы прыцягнутыя. На дапамогу прыйшлі работнікі МНС. Пагутарыла з удзельнікамі кампаніі, — падзялілася Наталля Эрыкасаўна.

Як адзначыў Аляксандр Азевіч, прыцягнуты камбайнер:

— Камбайн аснашчаны ўсім неабходным, арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, пры неабходнасці арганізаваны падвоз ахаладжальных напояў, распрацавана матэрыяльнае стымуляванне ў перыяд уборкі ўраджаю.