У нядзелю, 12 красавіка, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў усіх каталікоў са святам Вялікадня.

У нядзелю, 12 красавіка, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў усіх каталікоў са святам Вялікадня.

Па традыцыі У. Цярэнцьеў уручыў букет белых руж біскупу Алегу Буткевічу.

У гутарцы з журналістамі кіраўнік аблсавета падкрэсліў, што, нягледзячы на ​​няпростую эпідэміялагічную сітуацыю, прадстаўнікі ўлады абавязаны былі прыехаць павіншаваць біскупа і ўсіх вернікаў-каталікоў, якіх нямала пражывае ў Віцебскай вобласці.

- Кіраўніцтва вобласці ўдзячна архібіскупу Тадэушу Кандрусевічу і біскупу Алегу Буткевічу, якія звярнуліся да вернікаў перад святам з просьбай паберагчы сваё здароўе і застацца дома. Гэта высакародны учынак. Да таго ж па тэлебачанні была прамая трансляцыя святочнага набажэнства, - адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.