За мінулы час пасля папярэдняй справаздачы адбыліся, адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч, важныя грамадска-палітычныя мерапрыемствы. Шосты Усебеларускі народны сход вызначыў стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку. Рэспубліканскі рэферэндум праведзены ў Год гістарычнай памяці – перыяд фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа. Дэпутаты прымалі ў гэтых кампаніях непасрэдны актыўны ўдзел.
У абласны Савет абрана 60 дэпутатаў, з іх цяпер ажыццяўляюць паўнамоцтвы 53. У дэпутацкім корпусе 77 працэнтаў складаюць кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, сярэдні ўзрост – 54,5 года. Яны прадстаўляюць усе сферы грамадства. Гэта прафесійны, творчы калектыў, які спалучыў у сабе традыцыі, вопыт і ў той жа час новы погляд і свежыя ідэі на актуальныя праблемы сённяшняга дня, гатовы дзейсна ўплываць на сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці, вырашаць жыццёва важныя пытанні насельніцтва.
Пра тое, як многія такія пытанні вырашаліся, і расказаў дакладчык. У вобласці 220 мясцовых Саветаў дэпутатаў, у тым ліку – абласны, 23 – базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, 196 – першаснага. За справаздачны перыяд праведзена 2217 сесій мясцовых Саветаў дэпутатаў, уключаючы 17 – абласнога Савета. Разгледжана 5759 пытанняў, з іх 121 непасрэдна на сесіях абласнога Савета дэпутатаў. У полі зроку народных выбраннікаў былі аспекты фарміравання бюджэту і прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў, кіравання дзяржмаёмасцю, падаткаў і збораў, якія залічваюцца ў мясцовы бюджэт, развіцця сістэмы аховы здароўя, дзяржаўнай падтрымкі арганізацый бытавых паслуг, спажывецкай кааперацыі, фінансавага аздараўлення суб'ектаў гаспадарання, падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак і многія іншыя.
У міжсесійныя перыяды актыўна працаваў прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў, забяспечваючы бесперапыннасць дзейнасці Савета і кантроль за рэалізацыяй яго плана работы. На асаблівым кантролі былі пытанні ўключэння ў эканамічны абарот неефектыўна выкарыстоўваемай дзяржмаёмасці, мабілізацыі даходаў у бюджэт вобласці, праца з пустуючымі дамамі, арганізацыя летняга аздараўлення дзяцей і многія іншыя.
Рэалізацыя праграм у сацыяльнай сферы, галінах эканомікі, а значыць, і вырашэнне праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, задавальнення іх патрэб і запытаў напрамую залежыць ад працы эканомікі, фарміравання бюджэту. Дэпутаты таксама рэгулярна аналізавалі гэтыя пытанні. Пры ўсіх існуючых складанасцях і абмежаваннях сітуацыя па вобласці застаецца стабільнай і кантраляванай, забяспечана збалансаванасць бюджэтнай сістэмы, канстатаваў Уладзімір Церанцьеў.
Ён агучыў праблемныя моманты функцыянавання мясцовай гаспадаркі, дзе органам улады, уключаючы прадстаўнічыя, трэба актывізаваць сваю дзейнасць. Гэта аператыўнае і якаснае забеспячэнне работ па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, паляпшэнні стану іх вуліц, замене свяцільнікаў вулічнага асвятлення на святлодыёдныя з перадачай гэтых сістэм на абслугоўванне энергетыкам.
Віцебская вобласць добра зарэкамендавала сябе ў арганізацыі часовай занятасці грамадзян аплачванымі работамі. У гэтым годзе на гэтыя мэты запланавана 1,6 мільёна рублёў. Неабходна актывізаваць працу па павелічэнні паступлення сродкаў самаабкладання ў бюджэты першаснага ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца на добраўпарадкаванне. Як правіла, да добраахвотных унёскаў на больш значныя работы дадаткова выдзяляюцца сродкі з бюджэту. Актуальным застаецца стварэнне камунальных прадпрыемстваў для жыццезабеспячэння насельніцтва ў тых сельсаветах, дзе пасля рэарганізацыі не засталося сельскагаспадарчых арганізацый.
Зроблена і робіцца нямала, але жыццё пастаянна ставіць новыя задачы. І іх своечасовае і паспяховае вырашэнне, як падкрэсліў старшыня абласнога Савета, шмат у чым залежыць ад актыўнасці народных выбраннікаў, выніковай работы органаў мясцовага самакіравання, іх умення шукаць новыя формы работы, у тым ліку ўсяляк падтрымліваючы грамадзянскія ініцыятывы па развіцці канкрэтных тэрыторый. Такіх людзей у вобласці шмат, і прыкладаў Уладзімір Церанцьеў прывёў таксама нямала, праца з насельніцтвам і зваротамі жыхароў да ўлады – галоўная для дэпутатаў усіх узроўняў, мера эфектыўнасці іх дзейнасці і аўтарытэту. Гэта датычыцца ў першую чаргу дэпутатаў сельскіх Саветаў. Неабходна ўмацоўваць органы ўлады на першасным
У абмеркаванні справаздачы на сесіі выступілі старшыні Лепельскага, Дубровенскага, Сенненскага раённых Саветаў дэпутатаў Ігар Урбан, Алена Ціханава і Міхаіл Вілюга, кіраўнік Асвейскага сельсавета Верхнядзвінскага раёна Сяргей Навіцкі, якія расказалі пра вопыт паспяховага вырашэння шэрагу мясцовых праблем.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by