Старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Васіль Пшонка і старшыня раённага аддзялення РГА «Белая Русь» наведалі Лепельскую дзіцячую школу мастацтваў, каб павіншаваць вучняў мастацкага аддзялення — удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу «Нам мір запаведана берагчы», прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Юным талентам уручылі падзячныя лісты і памятныя падарункі за іх творчыя працы. Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі на адрас педагогаў школы, чыя праца дапамагае выхоўваць у дзецях не толькі мастацкія навыкі, але і павагу да гістарычнай спадчыны.

Активістка ветэранскага руху Ларыса Скавародка падзялілася з дзецьмі ўспамінамі пра сваё ваеннае дзяцінства, падкрэсліўшы важнасць захавання памяці пра подзвіг народа. Яе шчыры аповяд стаў для вучняў сапраўдным урокам мужнасці і патрыятызму.