На парадку дня — пытанні выканання мерапрыемстваў праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, а таксама праца аглядавых камісій.
На парадку дня — пытанні выканання мерапрыемстваў праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021-2025 гады, а таксама праца аглядавых камісій.
Дэмаграфічную сітуацыю ў Лепельскім раёне характарызуюць скарачэннем колькасці насельніцтва і яго састарэннем. Удзельная вага асоб ва ўзросце 65 гадоў і старэй складае 18%.
Для вырашэння пытанняў забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі ў раёне цесна узаемадзейнічаюць усе структурныя падраздзяленні райвыканкама, раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў і ўстаноў аховы здароўя. Насельніцтву рэгіёну своечасова аказваецца медыцынская дапамога, адзначылі на пасяджэнні.
Таксама на пасяджэнні разгледзелі пытанні ўкамплектаванасці кадрамі медустаноў рэгіёну і іх замацавання на працоўных месцах. Для гэтага ў Лепельскім раёне арганізавана праца па падтрымцы спецыялістаў, у тым ліку прадастаўленні жылля для тых, хто мае патрэбу.
Абмеркавалі пытанне абавязковай дыспансерызацыі.
- Абавязковая штогадовая дыспансерызацыя насельніцтва — ідэя выдатная, заканадаўча замацаваная. Але вельмі важна на месцах прадумаць стратэгію яе максімальна эфектыўнай рэалізацыі. Вы маеце права самастойна выбраць найбольш прыдатную для раёна схему. Так, каб было зручна і людзям, і ўрачам. А галоўнае — дзейсна, - акцэнтавала ўвагу Наталля Іванаўна
Таксама Наталля Качанава сёння сустрэлася з калектывам філіяла "Лепельскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" і азнаёмілася з вытворчай базай прадпрыемства.
Філіял "Лепельскі хлебазавод" ААТ "Віцебскхлебпрам" штомесяц можа вырабляць 152 тоны хлебабулачных вырабаў і 5 тон кандытарскіх вырабаў.
У студзені 2023 г. асартымент выпускаемай прадукцыі прадстаўлены больш чым 30 найменнямі хлебабулачных вырабаў і 16 найменнямі кандытарскіх вырабаў — пірожныя, тарты, кекс, коўрыжка, бісквіты, мучныя прысмакі і іншае.
Галоўная задача, якая стаіць перад філіялам - пашырэнне рынку збыту і ўмацаванне заваяваных пазіцый з дапамогай пашырэння асартыменту і якасці прадукцыі, што вырабляецца, павышэнне харчовай каштоўнасці хлеба і булачных вырабаў.
- Для годнага жыцця ў кожным горадзе і раёне створаны ўсе ўмовы. Ёсць вертыкаль улады і структуры, якія працуюць на дабро людзей.
Задачай з'яўляецца развіццё эканомікі ў плане адкрыцця прадпрыемстваў і вытворчасцей у асобным раёне ці горадзе. Мы разумеем, што калі будзе праца і будуць створаны ўсе ўмовы ў райцэнтрах, то людзі застануцца і будуць там жыць, працаваць, вучыцца", - падсумавала Наталля Іванаўна.