Роля сям'і ў жыцці чалавека - гэтая тэма стала прыярытэтнай падчас візіту Міхаіла Рыгоравіча да навучэнцаў. Як адзначыў госць, менавіта сям'я з'яўляецца першай школай жыцця кожнага чалавека, дзе надзвычай важна выхаваць у сабе галоўныя чалавечыя якасці.
Гаворачы пра шчасце ў сям'і, старшыня суда таксама нагадаў пра важнасць законапаслухмяных паводзінаў. Бо, калі падлетак, да прыкладу, пачынае хуліганіць або здзяйсняць сур'ёзныя правапарушэнні і злачынствы, гаварыць пра шчасце ў такім выпадку не даводзіцца.
У завяршэнне сустрэчы з рабятамі была праведзена прававая віктарына, якая паказала высокі ўзровень ведаў школьнікаў. Навучэнцам пажадалі бяспечных канікул, а таксама нагадалі, у якіх сітуацыях ім трэба праяўляць павышаную ўвагу, каб не трапіць у бяду.
Старшыня суда Лепельскага раёна сёння сустрэўся са старэйшакласнікамі Бароўскай сярэдняй школы. Размова атрымалася шчырай, карыснай і даволі сур'ёзнай.
28.5.20250 праглядаў