28 мая, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Важны прадстаўнік Ватыкана - старшыня Папскага савета пастырства медыцынскіх работнікаў архіепіскап Зігмунт Зімоўскі здзяйсняе візіт у Беларусь. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі.
Галоўная мэта візіту архіепіскапа Зімоўскага - удзел у IV міжнароднай медыцынскай канферэнцыі "Праблемы лекарскай этыкі ў сучасным свеце", якая адбудзецца ў Віцебску 29 мая і праводзіцца Віцебскай епархіяй РКК сумесна з Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. Прадстаўнік Ватыкана выступіць на форуме з дакладам "Каштоўнасць чалавечага жыцця ў святле вучэння Касцёла".
Падчас візіту архіепіскап наведае некаторыя парафіі ў Віцебску і Глыбокім. -0-
БЕЛТА
Прадстаўнік Ватыкана сустрэнецца з каталікамі Беларусі
28.5.20100 праглядаў