Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць 16-17 чэрвеня выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі для насельніцтва Мінскай і Брэсцкай абласцей, паведамляе БЕЛТА.
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва і прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць 16-17 чэрвеня выязныя прыёмы грамадзян і прамыя тэлефонныя лініі для насельніцтва Мінскай і Брэсцкай абласцей, паведамляе БЕЛТА.
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў 16 чэрвеня выслухае грамадзян у Слуцкім райвыканкаме, а таксама з 10.00 правядзе прамую тэлефонную лінію.
На наступны дзень, 17 чэрвеня, з 10.00 да 12.00 начальнік галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Рыгор Шлык будзе прымаць званкі і заяўнікаў у Бярозаўскім райвыканкаме.
У планавым парадку з 16 па 26 чэрвеня Адміністрацыя Прэзідэнта працягне праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у розных рэгіёнах краіны. Грамадзяне змогуць асабіста данесці свае праблемы да кіраўнікоў высокага ўзроўню, а таксама абмеркаваць пытанні, якія тычацца актуальных аспектаў развіцця іх малой радзімы і рэспублікі ў цэлым.
Для тых, хто па якіх-небудзь прычынах не зможа прыйсці на сустрэчу асабіста, будуць арганізаваны прамыя тэлефонныя лініі. Нумары тэлефонаў размешчаны на сайтах мясцовых органаў улады, а таксама ў сродках масавай інфармацыі.