Прадстаўнікі Лепельскай раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў на чале з Сяргеем Крывялём і ветэраны - удзельнікі лакальных войнаў Расійскай Федэрацыі і Беларусі, якія аздараўляюцца і адпачываюць у Лепельскім ваенным санаторыі, наведалі Магілёў, дзе сустрэліся са сваімі баявымі таварышамі.

Сустракаў гасцей намеснік Магілёўскай абласной арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Валерый Ваньковіч, а таксама прадстаўнікі гарадской і раённых пярвічных арганізацый.

Ветэраны аддалі даніну памяці сваім баявым таварышам, якія загінулі ў Афганістане, усклаўшы вянок да мемарыяла "Воінам-інтэрнацыяналістам", наведалі мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» і музейную экспазіцыю Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава ў Магілёўскім агралесатэхнічным каледжы.

Ва ўрачыстай абстаноўцы абмяняліся падарункамі.