Сёння старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва наведалі каманду таварыства з абмежаванай адказнасцю "Зоранка".
Міхаіл Леанідавіч выказаў упэўненасць, што лепельчане актыўна паўдзельнічаюць у выбарах, абавязкова прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, якіх у раёне 17, і зробяць правільны выбар, разлічаны на тое, каб наша Беларусь заставалася незалежнай, квітнеючай і ўпэўнена глядзела ў будучыню.
У завяршэнне свайго візіту кіраўнік раёна падзякаваў калектыў ТАА "Зоранка" за якасную працу ў сваёй галіне, адзначыўшы, што ў апошнія гады кампанія ўносіць адчувальны ўклад у эканоміку раёна - гэта і працоўныя месцы для лепельчан, і добраўпарадкаванне тэрыторый, і эфектыўная інвестыцыйная палітыка.
Прадстаўнікі раённай улады працягваюць сустракацца з працоўнымі калектывамі Лепельшчыны напярэдадні найважнейшай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
24.1.20250 праглядаў