У цэнтры ўвагі – Домжарыцкі, Каменскі і Горскі сельсаветы.
Таксама на пасяджэнні разгледжаны пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання на тэрыторыі сельсаветаў, папярэджання і ліквідацыі НС, стану правапарадку.
Таксама на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў абмеркавалі два важныя для жыцця раёна пытанні:
Першая тэма – грошы на месцах. Начальнік фінансавага аддзела Жанна Сідоркіна і начальнік падатковай інспекцыі Мая Бародзіч далажылі аб рабоце сельскіх выканкамаў з бюджэтамі.
Другая тэма – лёс пустуючых дамоў. Намеснік начальніка аддзела будаўніцтва і ЖКГ Ганна Бельковіч расказала, як у раёне выконваецца Указ Прэзідэнта №116.
Вырашэнне гэтых пытанняў – прамы ўклад у добраўпарадкаванне і развіццё Лепельскага раёна!
Прадстаўнікі кіраўніцтва раёна і дэпутацкага корпуса сёння сустрэліся на сумесным пасяджэнні прэзідыума Лепельскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта
25.11.20252 праглядаў