У кастынгах за два дні паўдзельнічала больш за 200 чалавек, натхнёных любоўю да музыкі.

– Узровень канкурсантаў у Віцебску звычайна вельмі высокі, усе спяваюць і выбіраць вельмі складана. У праект пройдзе два чалавекі, а астатнія таксама малайцы. Ні ў якім разе не пакідайце сваю мару! – звярнуўся да ўдзельнікаў прадзюсар праекта Андрэй Гузель.

У Паставах сваю каманду набіраў беларускі спявак Тэа. Сярод прэтэндэнтаў на ўдзел у тэлепраекце былі жыхары ўсіх бліжэйшых раёнаў. Людзі спявалі ад душы, і якой бы ні была тэма песні – са сцэны гучаў пасыл дабра і міру. Адборачны тур у Оршы правяла заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева, у Наваполацку – Валерый Шмат, у Лепелі – Яўген Алейнік. Кастынгі паказалі, што сярод жыхароў Віцебшчыны ёсць вельмі творчыя, таленавітыя людзі, якія ўмеюць цаніць і дарыць людзям цудоўнае.