На парадку дня – абранне кіруючага актыву арганізацыі

У выніку галасавання старшынёй раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" абрана Вераніка Хомбак (намеснік старшыні райвыканкама).

Намеснікам старшыні – Таццяна Курто (дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг №211 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. Лепелі).

Сакратаром – Алена Серабро (галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі).

Любую, нават самую складаную ідэю рэалізаваць прасцей, калі рабіць гэта не ў адзіночку, а аб'яднаўшы намаганні і інтарэсы вялікай групы людзей. Жанчыны могуць усё. Мне здаецца, гэта ўжо не раз даказана гісторыяй. А калі яны яшчэ аб'ядноўваюцца, то няма нічога такога, што для іх было б немагчыма. Будзем рэалізоўваць новыя праекты на карысць нашых цудоўных жанчын, на карысць нашай краіны, - адзначыла Вераніка Хомбак.