Супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з карэспандэнтам газеты «Лепельскі край» адправіліся ў рэйд, каб паглядзець, ці выконваюць правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку жыхары прыватных дамоў нашага раёна.

Супрацоўнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з карэспандэнтам газеты «Лепельскі край» адправіліся ў рэйд, каб паглядзець, ці выконваюць правілы пажарнай бяспекі пры навядзенні парадку жыхары прыватных дамоў нашага раёна.

 Добры дзень, мы праводзім прафілактычны рэйд, каб нагадаць правілы пажарнай бяспекі пры спальванні раслінных рэшткаў і распальванні вогнішчаў, – звярнуўся да мужчыны старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Павел Жарнасек.

 Я правілы ўсе ведаю і выконваю, - запэўніў мужчына. – Месца выбраў спецыяльна на агародзе, дзе няма расліннасці, хлеў у мяне з цэглы, але адлегласці да яго ўсё роўна бяспечныя. Вось тут у мяне граблі і вядро з вадой. Ад вогнішча не адыходжу ні на хвіліну...

– Гэта правільна, а пасля заканчэння спальвання абавязкова праліце рэшткі вогнішча вадой, да поўнага спынення тлення, – нагадаў работнік МНС.

Аднак знайшліся і тыя, хто меры засцярогі лічыць залішнімі. На суседнім участку ратавальнікі ўбачылі вогнішча, пакінутае без нагляду. Гаспадар домаўладання ў гэты час займаўся іншымі справамі.

– Чаму вы не знаходзіцеся побач і не назіраеце? Можа пачацца пажар! – зрабіў заўвагу Павел Андрэевіч.

– Ну, я перыядычна падыходжу і гляджу... Вогнішча ў бочцы, я яе да верху не нагружаю. Таксама загадзя падцягнуў шланг з вадой, каб адразу прытушыць у выпадку чаго... – стараўся апраўдвацца гаспадар.

– Тым не менш, вогнішча без нагляду пакідаць ні ў якім разе нельга, – заклікаў мужчыну да асцярожнасці інспектар.

Нагадаўшы бестурботнаму домаўладальніку правілы пажарнай бяспекі, ратавальнікі ўручылі памяткі «Карысныя парады ад МНС». Такія ж памяткі былі ўручаны ўсім домаўладальнікам, якіх работнікі МНС сустрэлі падчас рэйду.

МНС нагадвае: каб навядзенне парадку на прысядзібным участку не стала прычынай надзвычайнага здарэння, выконвайце правілы бяспекі. Памятайце, што распальваць вогнішчы дазволена толькі ў неветранае надвор'е. Пры гэтым вогнішча трэба размяшчаць на бяспечнай адлегласці ад пабудоў, абавязкова акапаўшы яго.

Побач павінны знаходзіцца першасныя сродкі