Вясенні і летні час традыцыйна характарызуецца ростам колькасці крадзяжоў веласіпедаў. Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная неасцярожнасць грамадзян.

Вясенні і летні час традыцыйна характарызуецца ростам колькасці крадзяжоў веласіпедаў. Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства ў большасці выпадкаў з'яўляецца ўласная неасцярожнасць грамадзян.

Цяпер на вуліцах можна сустрэць вялікую разнастайнасць веласіпедаў: ад самых сціплых да шматхуткасных спартыўных прыгажуноў. Сваіх «жалезных коней» веласіпедысты пакідаюць каля крам, пад'ездаў дамоў, гандлёвых павільёнаў, на ноч - на лесвічных пралётах шматкватэрных дамоў. Вядома, гэта не пакідае абыякавымі зламыснікаў і падштурхоўвае іх да здзяйснення крадзяжу. Толькі ў гэтым 2016 годзе на тэрыторыі г. Лепель ужо больш за 10 уладальнікаў пазбавіліся свайго двухколавага транспарту.

Здарэнні такія не адзінкавыя. Многія гарадскія ўладальнікі веласіпедаў пасля вулічных паездак не абцяжаджваюць сябе транспарціроўкай жалезнага каня ў кватэру ці на балкон, лічачы, што могуць захоўваць веласіпеды ў пад'ездах жылых дамоў, а пакідаюць іх на лесвічных пляцоўках каля сваіх кватэр. Неабходна звярнуць увагу такіх грамадзян на тое, што яны тым самым парушаюць правілы пажарнай бяспекі. На шляхах эвакуацыі, да якіх адносяцца памяшканні агульнага карыстання жылых шматкватэрных дамоў, забаронена захоўванне і размяшчэнне мэблі, маёмасці, асабістых рэчаў. Веласіпедам месца ў гаражы, хляве, альбо ўнутры кватэры.