З мэтай недапушчэння пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на аб'ектах, задзейнічаных пры правядзенні Вялікдзеньных святаў па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у красавіку бягучага года праведзена пажарна-прафілактычная работа на аб'ектах рэлігійных арганізацый (культавых будынкаў).

Асаблівая ўвага была нададзена стану ацяпляльных сістэм, выкананню пажарнай бяспекі пры выкарыстанні крыніц адкрытага агню, наяўнасці сродкаў сувязі, доступу да іх, веданню персаналам парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і іншых надзвычайных сітуацый. У ходзе праведзенай пажарна-прафілактычнай работы кіраўнікам культавых аб'ектаў аказана кансультатыўная і метадычная дапамога ў арганізацыі проціпажарнай абароны аб'ектаў, праведзены практычныя адпрацоўкі планаў эвакуацыі на выпадак узнікнення пажару, з кіраўнікамі праведзены інструктажы па выкананні мер пажарнай бяспекі.