Лепельскі раённы выканаўчы камітэт даводзіць да ведама грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай распрацоўцы праекта рашэння аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля.

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт даводзіць да ведама грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай распрацоўцы праекта рашэння аб зацвярджэнні схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля.

Дадзены нарматыўны дакумент распрацоўваецца на падставе пункта 2 артыкула 18 і пункта 2 артыкула 43 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці», артыкула 331 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце», у мэтах забеспячэння якасці азелянення горада Лепеля, у спалучэнні з комплексным яго добраўпарадкаваннем, павышэннем якасці гарадскога асяроддзя і паляпшэннем умоў пражывання і адпачынку насельніцтва, захаваннем і развіццём сацыяльна значных азелянення тэрыторый агульнага карыстання.

Пiсьмовыя i (альбо) электронныя заяўкі на атрыманне паведамлення аб правядзеннi грамадскага абмеркавання праекта рашэння аб зацвярджэннi схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання горада Лепеля ад грамадзян i юрыдычных асоб, якiя зацiкаўлены ў прыняццi ўдзелу ў абмеркаваннi прымаюцца па адрасе: Вiцебская вобласць, горад Лепель, вулiца Ленiнская, 6 або на электронны адрас ot.lepel2016@yandex.ru.

Дадатковую iнфармацыю аб планаванай распрацоўцы праекта рашэння можна ўдакладніць па тэлефоне 8 02132 6 70 05 – начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Кляшторная Наталля Леанідаўна.