Заказчык планаванай дзейнасці: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік».
Заказчык планаванай дзейнасці: Дзяржаўная прыродаахоўная установа «Бярэзінскі біясферны запаведнік».
Юрыдычны адрас: 211188, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3
Паштовы адрас: 211188, Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3
Электронны адрас: info@berezinsky.by
Тэлефон/факс: +3750213137742.
Графік работ па правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (далей – АУНА):
обмеркаванні справаздачы аб ААА|
Найменне работ |
Тэрміны выканання |
|
Распрацоўка праграмы правядзення АУНА |
з 19.09.2022г. па 23.09.2022г |
|
Правядзенне папярэдняга інфармавання грамадзян і юрыдычных асоб аб планаванай дзейнасці |
з 07.10.2022 г. па 21.10.2022г. |
|
Абследаванне ўчастка планаванай дзейнасці і прылеглай тэрыторыі |
з 05.09.2022г. па 09.09.2022 г. |
|
Падрыхтоўка справаздачы аб АУНА |
з 19.09.2022г. па 03.09.2022 г |
|
Стварэнне камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні грамадскіх абмеркаванняў |
з 24.10.2022 г. па 28.10.2022 г. (не менш чым за 3 рабочыя дні да апублікавання паведамлення) |
|
Паведамленне грамадзян і юрыдычных асоб аб пачатку грамадскіх абмеркаванняў |
з 01.11.2022г. па 01.12.2022 г. |
|
Азнакамленне грамадзян і юрыдычных асоб са справаздачай аб АУНА |
з 01.11.2022 г. па 01.12.2022 г. |
|
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб аб неабходнасці правядзення сходу па |
з 01.11.2022 г. па 14.11.2022 г. (10 рабочых дзён з дня апублікавання паведамлення) |
|
Паведамленне грамадзян і юрыдычных асоб аб даце і месцы правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб ААА* |
на працягу 5 рабочых дзён з дня звароту грамадзян і (або) юрыдычных асоб |
|
Правядзенне сходу па абмеркаванні справаздачы аб ААА* |
у адпаведнасці з паведамленнем аб правядзенні сходу па абмеркаванні справаздачы аб ААА |
|
Афармленне пратакола сходу* |
на працягу 5 рабочых дзён з дня правядзення сходу |
|
Афармленне вынікаў грамадскіх абмеркаванняў |
з 01.12.2022 г. па 14.12.2022 г. (на працягу 10 рабочых дзён з дня завяршэння абмеркаванняў) |
|
Дапрацоўка справаздачы аб ААА з улікам заўваг і прапаноў грамадзян і юрыдычных асоб ** |
на працягу тэрміну правядзення ААА шляхам прыпынення працэдуры ААА (пры неабходнасці) |
* - будзе ажыццёўлена ў выпадку звароту грамадскасці аб неабходнасці правядзення сходу;
** - будзе ажыццёўлена ў выпадку неабходнасці.
Агульная характарыстыка планаванай дзейнасці і альтернатыўныя варыянты яе размяшчэння і (або) рэалізацыі:
Дрэваапрацоўчы цэху «Домжарыцы» і ўзводзімая кацельня з сушыльнымі ўстаноўкамі размешчаны па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вул. Палявая, 1А.
Праектуемыя будынкі і збудаванні будуць размешчаны на зямельным участку для будаўніцтва і абслугоўвання аб'екта на тэрыторыі ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» «Рэканструкцыя ДОЦ «Домжарыцы» з пашырэннем вытворчай базы, плошчай 1,8701 га».
На дрэваапрацоўчым цэху «Домжарыцы» размешчаны існуючыя будынкі і збудаванні: ДОЦ 1, ДОЦ 2, цэх па дапрацоўцы неабрэзных піламатэрыялаў, участак сушкі драўніны. Устаноўлена лінія па перапрацоўцы круглага лесу «WALTER», у дадатак да раней усталяванай лініі па
перапрацоўцы круглага леса «MEBOR». Прадукцыйнасць ліній дазваляе перапрацоўваць да 110,0 м. куб. круглага леса ў дзень пры 12-гадзіннай рабочай змене. Асноўным відам выпускаемай прадукцыі на дадзеным абсталяванні з'яўляецца піламатэрыял абрэзны і палетная дошка. У склад абедзвюх ліній уваходзяць рубільныя машыны, прызначаныя для перапрацоўкі адходаў ад лесапілавання ў шчэпку.
Акрамя таго ў цэху маецца стужкапільны станок «SERRA Montana» ME90, а таксама стужкапільны станок МГ-2000 і лінія па дапрацоўцы піламатэрыялаў, якая складаецца з 2-х станкоў.
Таксама ў дрэваапрацоўчым цэху «Домжарыцы» маецца абсталяванне для антысептавання драўніны.
Праектуюцца наступныя будынкі і збудаванні: кацельня, дрэвасушылка, лакальныя ачышчальныя збудаванні, пляцоўка ДГУ, склад гатовай прадукцыі.
У якасці крыніцы цеплазабеспячэння для ўсталёўваных сушыльных установак, сістэмы ацяплення і гарачага водазабеспячэння прадугледжваецца праектуемая прыбудаваная кацельня (два водаграйныя катлы КВТ-0750Е цеплапрадукцыйнасцю 750 кВт), якая працуе на паліўнай шчэпцы згодна з Тэхнічнымі умовамі ТУ BY 100145188.003-2009.
Акрамя таго плануецца ўстаноўка ачышчальных збудаванняў вытворчасці «Белполіпластык» BelECOline К15 або іх аналага прадукцыйнасцю 15 л/с.
Пляцоўка ДГУ. Будзе ўсталяваны дызель-генератар АД104С-Т400-2РП (ММЗ).