Папярэдняе інфармаванне грамадзян і юрыдычных асоб аб правядзенні грамадскіх абмеркаванняў справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) па аб'екце: «Рэканструкцыя дрэваапрацоўчага цэха з пашырэннем вытворчай базы па адрасе Лепельскі р-н., в. Домжарыцы»

План-графік работ па правядзенні ацэнкі ўздзеяння

Падрыхтоўка праграмы правядзення АУНА

з 15.12.23 па 04.01.24

Правядзенне папярэдняга інфармавання грамадзян аб планаванай дзейнасці

з 12.01.24 па 12.02.24

Правядзенне АУНА і падрыхтоўка справаздачы аб АУНА

з 15.12.23 па 31.01.24

Падрыхтоўка паведамлення аб планаванай дзейнасці

з 01.02.24 па 06.02.24

Напрамленне паведамлення аб планаванай дзейнасці і праграмы правядзення АУНА закранутым бакам*

не патрабуецца*

Напрамленне справаздачы аб АУНА закранутым бакам*

не патрабуецца*

Правядзенне грамадскіх абмеркаванняў (слуханняў) на тэрыторыі: Рэспубліка Беларусь

 

 Закранутых бакоў*

з 12.02.24 па 12.03.24

 

 

не патрабуецца*

Правядзенне кансультацыі па заўвагах закранутых бакоў*

не патрабуецца*

Дапрацоўка справаздачы аб АУНА па заўвагах

з 13.03.24 па 18.03.24

Прадстаўленне справаздачы аб ААЭ ў складзе прадпраектнай дакументацыі на дзяржаўную экалагічную экспертызу

з 20.03.24  па 18.04.24

Прыняцце рашэння ў дачыненні да планаванай дзейнасці

15 дзён з моманту атрымання заключэння ДЭЭ

*запаўняецца ў выпадку, калі планаваная дзейнасць можа аказваць трансгранічны ўплыў

 

Звесткі аб планаванай дзейнасці.

Заказчык планаванай дзейнасці: Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 21188, Віцебская обл., Лепельскі р-н, в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 3; e-mail: info@berezinsky.by.

 

Апісанне планаванай дзейнасці

Праектам прадугледжваецца рэканструкцыя дрэваапрацоўчага цэха з пашырэннем вытворчай базы па адрасе Лепельскі р-н., в. Домжарыцы. Праект рэканструкцыі ўключае: знос існуючых будынкаў ДАЦ №1 і №2, устаноўку лініі сартавання круглай драўніны; будаўніцтва новага цэха з устаноўкай ліній дыскавага пілавання і ліній стужкавага пілавання драўніны; тэхнічную мадэрнізацыю існуючага будынка пад устаноўку лініі аптымізацыі і зрошчвання па даўжыні піламатэрыялаў, лініі па выпуску пагонажных вырабаў і лініі гранулявання адходаў; будаўніцтва цэха па выпуску садова-паркавай мэблі; будаўніцтва навеса для захоўвання прадукцыі; арганізацыю кантрольна-прапускнога пункта; выкананне работ па энергазабеспячэнні, цеплазабеспячэнні, відэаназіранні, добраўпарадкаванні і агароджы вытворчай тэрыторыі.

 

 

Месца размяшчэння планаванай дзейнасці

Зямельны участак рэканструюемага аб'екта размяшчаецца на землях ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (ахоўная зона ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік»), і знаходзіцца па адрасе: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы.

 

Разглядаемыя альтэрнатыўныя варыянты:

У якасці альтэрнатыўных варыянтаў рэалізацыі планаванай дзейнасці разгледжаны наступныя:

I          варыянт. Правядзенне будаўніцтва па прынятых праектных рашэннях прадпраектнай дакументацыі аб'екта «Рэканструкцыя

драўлянаапрацоўчага цэха з пашырэннем вытворчай базы па адрасе Лепельскі р-н., в. Домжарыцы».

II         варыянт. Рэалізацыя праектуемага аб'екта паўночней тэрыторыі існуючага ДАЦ, з выкананнем работ па будаўніцтве новага цэха з устаноўкай ліній рамнага пілавання драўніны (замест дыскавай і стужкавай піларамы).

III       варыянт.  «Нулявая» альтэрнатыва, г.зн. адмова ад плануючайся гаспадарчай дзейнасці.