ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23% галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі: у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,23% галасоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле папярэдніх даных ЦВК, за Святлану Ціханоўскую прагаласавалі 9,9%, за Ганну Канапацкую - 1,68%, Андрэя Дзмітрыева - 1,04%, Сяргея Чэрачня - 1,13%, супраць усіх - 6,02%.
З папярэднімі вынікамі выбараў журналістаў азнаёміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. "Яны літаральна атрымліваліся ў ручным рэжыме з-за таго, што Цэнтральная камісія, прынамсі, я з аналітыкам, нас было толькі двое, у гадзіну ночы былі эвакуіраваны з Дома ўрада. Таму мы не прымалі вынікі. Мы прынялі іх толькі цяпер літаральна напярэдадні гэтага брыфінгу", - сказала Лідзія Ярмошына. У сувязі з гэтым адзіны вынік, які аб'яўляла ўчора кіраўнік Цэнтрвыбаркама, - па закрытых участках, утвораных у бальніцах, вайсковых частках. Акрамя таго, былі аб'яўлены вынікі па некаторых раёнах.
Паводле папярэдніх даных ЦВК, удзел у выбарах прынялі 5 798 908 чалавек, або 84,23% выбаршчыкаў, уключаных у спісы.