У Лепель «едзе» фільм, які заваяваў прыз гледачоў Варшаўскага кінафестывалю. Маладзёжную камедыю «Бабруйск – Дакар» у РДК 12 красавіка а 11.00 прадставяць рэжысёр Аляксандр Дзябалюк і акцёры.

У Лепель «едзе» фільм, які заваяваў прыз гледачоў Варшаўскага кінафестывалю. Маладзёжную камедыю «Бабруйск – Дакар» у РДК 12 красавіка а 11.00 прадставяць рэжысёр Аляксандр Дзябалюк і акцёры.

Фільм «Бабруйск – Дакар», зняты прыватнай беларускай кампаніяй «Экстранс» сумесна з Міністэрствам культуры Беларусі, распавядае пра простага хлопца з правінцыі. Ён працуе аўтамыйшчыкам, але марыць удзельнічаць у гонках. У карціне здымаюцца расійскія акцёры Сяргей Чугін, які працаваў у серыялах «Крапавы бярэт», «Метад Фрэйда», «След», і Інгрыд Алярынская, вядомая ролямі ў фільмах «Неадэкватныя людзі», «Удзень». Іншыя зоркі гэтага фільма – улюбёнец фанатаў серыяла «Вуліцы разбітых ліхтароў» і «Забойная сіла» Сяргей Селін і Баймурат Алабердыеў, які зняў у фільме «Ёлкі».

Ужо падпісаны дамовы на паказ гэтай стужкі ў СНД, а таксама трансляцыю на тэлевізійных каналах. Дарэчы, лепельчане ўбачаць яе на вялікім экране нават раней за мінчан.