У календары многіх краін 1 снежня адзначаны як Дзень прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі.

Гісторыя гэтага дня бярэ пачатак у 1988 годзе, калі па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ) гэты дзень быў абраны з мэтай прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да праблемы распаўсюджвання новага захворвання, пра якое ўпершыню гучна загаварылі ў пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя. За 40-гадовую гісторыю развіцця эпідэміі многае змянілася: ад невіду і страху перад невядомым захворваннем свет прыйшоў да магчымасці лячэння, якое зніжае колькасць віруса ў крыві да такога ўзроўню, што яго немагчыма выявіць пры дапамозе тэстаў і перадаць іншым людзям.

Сёння ВІЧ-інфекцыя са смяротна небяспечных захворванняў перайшла ў разрад хранічных хвароб. У Беларусі з ВІЧ-пазітыўным статусам пражывае больш за 25,5 тысяч чалавек (па стане на лістапад 2025 года), з якіх больш за 22 тысячы атрымліваюць антырэтравірусную тэрапію (АРТ), тым самым захоўваючы сваё здароўе, працягласць і якасць жыцця. Найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца сярод мужчын і жанчын ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ, які складае больш за 80% ад усіх рэгіструемых выпадкаў. Важна памятаць, што ВІЧ-інфекцыя не перадаецца пры бытавых кантактах.

За ўвесь час назірання ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 2125 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі; 1529 чалавек, якія жывуць з ВІЧ. За 9 месяцаў 2025 года ў вобласці выяўлена 73 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі.