Сёння ў Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы было вельмі шматлюдна. Выкладчыкі перадавых ВНУ Беларусі разам са сваімі студэнтамі, супрацоўнікі МГАА «ЭкаБудаўнік», партнёры з Германіі (анлайн), а таксама навучэнцы каледжа сталі ўдзельнікамі маштабнай навуковай канферэнцыі «Чыстая вада і санітарныя збудаванні ў перыяд змены клімату».

Сёння ў Лепельскім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы было вельмі шматлюдна. Выкладчыкі перадавых ВНУ Беларусі разам са сваімі студэнтамі, супрацоўнікі МГАА «ЭкаБудаўнік», партнёры з Германіі (анлайн), а таксама навучэнцы каледжа сталі ўдзельнікамі маштабнай навуковай канферэнцыі «Чыстая вада і санітарныя збудаванні ў перыяд змены клімату». 

І хоць назва здаецца крыху складанай і афіцыйнай, мерапрыемства прайшло вельмі ярка, пазнавальна і даступна для падлеткавай аўдыторыі.
Арганізавана канферэнцыя ў рамках праекта PN 117 «Ахова і захаванне водных рэсурсаў у Беларусі» і прадугледжана для студэнтаў тэхнічных навучальных устаноў, а таксама экспертаў і спецыялістаў воднага сектара.
Карысны вопыт у рамках праекта
Як адзначыў дырэктар установы адукацыі Алег Лебедзь, паміж МГАА “ЭкаБудаўнік” і каледжам ужо склаліся партнёрскія адносіны, бо гэтая тэма вельмі блізкая і важная для навучэнцаў, таму што яны вывучаюць дысцыпліну “Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў”. Шмат хто з іх неўзабаве стане спецыялістамі, прыступіць да прафесійнай дзейнасці на прадпрыемствах, і атрыманыя веды будуць як нельга дарэчы.
Так, ужо ў рамках праекта ў кастрычніку мінулага года адбыўся семінар “Ахова і захаванне водных рэсурсаў у Беларусі”, падчас якога былі разгледжаны тэмы “Энергазберажэнне і гігіена пітной вады”, а таксама “Гарачае водазабеспячэнне і ацяпленне аб’екта з прымяненнем сучасных энергаэфектыўных тэхналогій” на прыкладзе культурна-адукацыйнага цэнтра ў вёсцы Стары Лепель.
У лютым гэтага года навучэнцы 283с навучальнай групы ўдзельнічалі ў рабоце семінара «Асноўныя прынцыпы работы пясчана-жвіровых фільтраў на прыкладзе функцыянуючага ачышчальнага збудавання ў в. Стахаўцы» Мядзельскага раёна. Экскурсія па функцыянуючым ачышчальным збудаванні, наведванне ветраэнергетычнай устаноўкі, экскурсія на вытворчасць вырабаў з трыснягу -- усё гэта выклікала ў падлеткаў непадробную цікавасць, пра што сведчылі іх шматлікія пытанні да арганізатараў семінара і матэрыялы апытання анкетамі.