11 красавіка 2011 года а 17.55 на станцыі метро «Кастрычніцкая» адбыўся падрыў неўстаноўленай выбуховай прылады, які пацягнуў за сабой чалавечыя ахвяры. На 2:30 12 красавіка колькасць загінулых дасягнула 12 чалавек (шасцёра з якіх у цяперашні час апазнаны), 149 звярнуліся ва ўстановы аховы здароўя па медыцынскую дапамогу (з іх 22 у цяжкім стане, 30 – з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці). Па экспертных ацэнках, магутнасць выбуховай прылады эквівалентная 5 кг тратылу. Выбуховая прылада, якая змяшчала сякучую арматуру, цвікі 80х8 мм і металічныя шарыкі дыяметрам каля 15 мм, была ўстаноўлена ля лаўкі, размешчанай на платформе. Па гэтым факце Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.289 («Тэрарызм») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з заканадаўствам у дзеянне ўведзена сістэма дзяржаўнага рэагавання на акты экстрэмізму. У КДБ створаны рэспубліканскі аператыўны штаб пад кіраўніцтвам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група пад кіраўніцтвам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь старшага саветніка юстыцыі Шведа А.І. Сілы правапарадку пераведзены ва ўзмоцнены рэжым кругласутачнага нясення службы. Па прапанове кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі да 08:00 12 красавіка чакаецца прыбыццё экспертаў ФСБ Расіі. Рэспубліканскі штаб вядзе ўлік пацярпелых грамадзян. Інфармацыю аб пацярпелых можна атрымаць па тэлефоне: (8 017) 233-92-68, аб загінулых – з 09.00 да 18.00 – (8 017) 219-92-30, з 18.00 да 09.00 – (8 017) 219-92-99. Па стане на 01:00 12 красавіка ў выніку аператыўна-следчых дзеянняў атрыманы даныя ў дачыненні да найбольш верагоднага выканаўцы выбуху. Вядзецца яго вышук. Грамадзян, якім вядома якая-небудзь інфармацыя, што мае значэнне для расследавання крымінальнай справы, устанаўлення і вышуку асоб, датычных да арганізацыі і выканання выбуху, просім звяртацца па тэлефонах даверу ў КДБ (8 017) 219-92-99 альбо дзяжурную службу МУС. А таксама на эл.пошту: vzryv@tut.by (прадм. – ад імя АІАС ГУУС Мінгарвыканкама). ЦИАС КДБ Рэспублікі Беларусь http://www.kgb.by/press/inform/15.html Важная інфармацыяцыя для журналістаў: пры публікацыі гэтага прэс-рэлізу спасылка на ЦІАС КДБ абавязковая. Кантактны тэлефон: 219-95-29, факс 219-81-11.

БЕЛТА