28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з кастрычніка 2014 года кваліфікацыйны экзамен для кандыдатаў у адвакаты будзе ўключаць у сябе электроннае тэсціраванне, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
28 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з кастрычніка 2014 года кваліфікацыйны экзамен для кандыдатаў у адвакаты будзе ўключаць у сябе электроннае тэсціраванне, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве юстыцыі.
"Распрацоўваецца адпаведнае праграмнае забеспячэнне. Да кастрычніка для пачатку плануецца абсталяваць 10 працоўных месцаў, база заданняў будзе закрытай, захоўвацца на асобным серверы, доступ да яе будзе ажыццяўляцца па паролі", - удакладнілі ў міністэрстве. Як чакаецца, заданні па-ранейшаму будуць у выглядзе тэсту. "База заданняў па розных галінах права змяшчае 300-400 пытанняў. Тэсты фарміруюцца ўручную, па 4 варыянты на экзамен", - распавялі ў Мін'юсце.
У выпадку з электронным тэсціраваннем тэст кожны раз для асобнага стажора будзе новы. Камп'ютар выдасць для кожнага чалавека свой набор пытанняў. Аператару спатрэбіцца толькі задаць перад пачаткам экзамену алгарытм: колькі павінна быць заданняў і з якіх галін права.
Як чакаецца, пераход з паперы на камп'ютар дазволіць праводзіць экзамен хутчэй. У Мін'юсце лічаць, што гэта паскарэнне важна, бо стажоры прыязджаюць на экзамены з усёй краіны, і ім дорага час. Цяпер тэсты правяраюць уручную: члены камісіі параўноўваюць работы стажораў з гатовай табліцай адказаў, а потым пераправяраюць адзін аднаго. На ўсё сыходзіць 30-40 хвілін. Машына справіцца з такой задачай за лічаныя секунды. Увядзенне электроннага тэсціравання дазволіць выключыць суб'ектыўны фактар пры ацэнцы якасці ведаў стажораў.
Улік вынікаў камп'ютарнага тэсціравання будзе падвойным. Вынікі будуць захоўваць у электронным выглядзе, а раздрукоўку прылучаць да заключэння кваліфікацыйнай камісіі, якое яна рыхтуе па выніках экзаменаў для кожнага чалавека. Азнаёміцца з вынікамі тэсту можна адразу пасля экзамену, каб вырашыць спрэчныя пытанні на месцы або абскардзіць агульныя вынікі экзаменаў ва ўстаноўленым парадку ў будучыні. "Для гэтага тэрмін захоўвання вынікаў экзамену быў павялічаны з 1 месяца да 1 года", - дадалі ў Мін'юсце.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)