17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм, поспехі ў забеспячэнні законнасці і правапарадку, дасягненне высокіх паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве, заслугі ў развіцці гандлю, сістэмы адукацыі, тэатральнага мастацтва і спорту Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 ліпеня. Ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены генерал-маёр Аляксандр Анісімаў. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны тарэльшчык дроту стальдратоўчага цэха ААТ "Рэчыцкі метызны завод" Віктар Кавун, старшы трэнер і спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па цяжкай атлетыцы Віктар Шылай і Анастасія Новікава. Медалём "За адзнаку ў воінскай службе" адзначаны старшы лейтэнант Сяргей Марчук і старшы прапаршчык Міхаіл Савіцкі, медалём "За адзнаку ў ахове грамадскага парадку" - капітан Вадзім Рамейка. Медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны 28 чалавек. Сярод удастоеных медалём Францыска Скарыны - старшыня грамадскага аб'яднання "Мінскае гарадское армянскае культурна-асветніцкае таварыства "Айастан" Георгій Егіазаран, артысты Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г.І.Цітовіча, Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Акрамя таго, шэраг вайскоўцаў адзначаны медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені. Ганаровае званне народнага артыста Беларусі прысвоена артыстам балета (салістам) - вядучым майстрам сцэны Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вользе Гайко і Людміле Кудраўцавай. Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена артысту аркестра, вядучаму майстру сцэны Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі Юліі Сцяфановіч. Генеральнаму дырэктару ААТ "МАПІД" Івану Янчарскаму прысвоена ганаровае званне "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь", старшаму трэнеру мужчынскай каманды грамадскай арганізацыі "Гандбольны прафесійны клуб "Аркатрон" Уладзіміру Азаву - ганаровае званне заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь.

БЕЛТА