10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка падпісаў закон аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка падпісаў закон аб ратыфікацыі дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Кабякоў звярнуў увагу на тое, што ў законе цалкам прайграна заява кіраўніка беларускай дзяржавы, зробленая яшчэ 29 мая 2014 года ў Астане, калі падпісваўся дагавор аб ЕАЭС, аб тым, што Беларусь добрасумленна будзе выконваць свае абавязацельствы ў рамках дагавора і прадпрыме іншыя меры па яго рэалізацыі пры ўмове, што да гэтага моманту будуць дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб зняцці бар'ераў, абмежаванняў і выключэнняў у гандлі асобнымі таварамі і аказанні асобных відаў паслуг, у першую чаргу ў дачыненні да энерганосьбітаў, прадукцыі зборачных вытворчасцей, лібералізацыі аўтаперавозак і іншых адчувальных пазіцый.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта растлумачыў, чаму беларускі бок палічыў неабходным паўтарыць гэту заяву пры ратыфікацыі. Так, у працэсе падрыхтоўкі дагавора бакі прыйшлі да згоды, што да 2025 года ўжо ў працэсе функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза будуць захоўвацца тыя ці іншыя адчувальныя для бакоў выключэнні і абмежаванні ва ўзаемным гандлі, але яны строга вызначаны, агавораны тэрміны іх функцыянавання. Па словах Андрэя Кабякова, адной з адчувальных пазіцый для Беларусі з'яўляюцца выключэнні па вуглевадародах. "Беларусь заўсёды была паслядоўным прыхільнікам адмены ўсіх выключэнняў і абмежаванняў ва ўсіх чатырох свабодах Адзінай эканамічнай прасторы: руху тавараў, паслуг, капіталу, працоўнай сілы. У нас самая адкрытая эканоміка з усіх краін саюза, і мы ў максімальнай ступені зацікаўлены ў тым, каб любы з відаў гандлю, руху капіталаў і працоўнай сілы праходзіў у рамках гэтага саюза безбар'ерна", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.