Прэзідэнт Беларусі прыняў кадравыя рашэнні
3.9.20100 праглядаў
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў:
Багуша Вадзіма Анатольевіча – намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта;
Марковіча Васілія Міхайлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы;
Сярпікава Уладзіміра Міхайлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы;
Сліжэўскага Алега Леанідавіча – старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу;
Дубкова Сяргея Вітальевіча – членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь;
Палонскага Васілія Уладзіміравіча – членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне:
Лісіцы Фёдара Дзянісавіча – першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Кажушкі Казіміра Вікенцьевіча – намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Корбута Аляксандра Мікалаевіча – намеснікам міністра лясной гаспадаркі;
Мартынава Сяргея Вітальевіча – намеснікам міністра аховы здароўя;
Арнаутава Алега Вячаслававіча – намеснікам міністра аховы здароўя – галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;
Якжыка Віктара Віктаравіча – намеснікам міністра адукацыі;
Несцеровіча Сяргея Анатольевіча – намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі;
Сільчанкі Анатоля Анатольевіча – намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;
Калтовіча Уладзіміра Васільевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Радамана Сяргея Мікалаевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;
Чарнога Анатоля Барысавіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Захаранкі Васілія Аляксеевіча – старшынёй Клімавіцкага райвыканкама;
Жданені Анатоля Іосіфавіча – старшынёй Капыльскага райвыканкама;
Дамаценкі Фёдара Аляксандравіча – старшынёй Маладзечанскага райвыканкама;
Амельянчука Міхаіла Міхайлавіча – старшынёй Жодзінскага гарвыканкама;
Часнака Ігара Мікалаевіча – старшынёй Крупскага райвыканкама;
Берабени Аляксандра Фёдаравіча – Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча);
Аношкі Аляксея Дзмітрыевіча – генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў – дырэктарам РУПП "Мінскдругмет".
Кавалёва Сяргея Мікалаевіча – генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гомельшкло";
Турчака Івана Рыгоравіча – генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне";
Каржа Івана Аляксеевіча – членам Гродзенскага аблвыканкама;
Котава Мікалая Аляксандравіча – кіраўніком справамі, членам Мінскага гарвыканкама;
Каласоўскага Алега Валер'евіча – намеснікам начальніка арганізацыйна-аналітычнага дэпартамента Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
-0-БЕЛТА