3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 верасня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы прызначыў: Багуша Вадзіма Анатольевіча – намеснікам старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта; Марковіча Васіля Міхайлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы; Сярпікава Уладзіміра Міхайлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы; Сліжэўскага Алега Леанідавіча – старшынёй Рэспубліканскага працоўнага арбітражу; Дубкова Сяргея Вітальевіча – членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь; Палонскага Васіля Уладзіміравіча – членам Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт таксама даў згоду на прызначэнне: Лісіцы Фёдара Дзянісавіча – першым намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Кажушко Казіміра Вікенцьевіча – намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Корбута Аляксандра Мікалаевіча – намеснікам міністра лясной гаспадаркі; Мартынава Сяргея Вітальевіча – намеснікам міністра аховы здароўя; Арнаутава Алега Вячаслававіча – намеснікам міністра аховы здароўя – галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь; Якжыка Віктара Віктаравіча – намеснікам міністра адукацыі; Несцеровіча Сяргея Анатольевіча – намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі; Сільчанкі Анатоля Анатольевіча – намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях; Калтовіча Уладзіміра Васільевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Радамана Сяргея Мікалаевіча – намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама; Чарнога Анатоля Барысавіча – намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама; Захаранкі Васіля Аляксеевіча – старшынёй Клімавіцкага райвыканкама; Жданені Анатоля Іосіфавіча – старшынёй Капыльскага райвыканкама; Даматэнка Фёдара Аляксандравіча – старшынёй Маладзечанскага райвыканкама; Амельянчука Міхаіла Міхайлавіча – старшынёй Жодзінскага гарвыканкама; Часнака Ігара Мікалаевіча – старшынёй Крупскага райвыканкама; Берабена Аляксандра Фёдаравіча – Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г.Беластоку (Рэспубліка Польшча); Аношку Аляксея Дзмітрыевіча – генеральным дырэктарам Беларускага дзяржаўнага аб'яднання па нарыхтоўцы, перапрацоўцы і пастаўцы лому і адходаў чорных і каляровых металаў – дырэктарам РУПП "Мінскдругмет".