Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч з юбілеем. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч з юбілеем. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Вы па праве належыце да пляяды выдатных дзеячаў айчыннай культуры, чыя творчасць прайшла выпрабаванне часам і стала эталонам прафесійнага майстэрства, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Усё ваша жыццё непарыўна звязана з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Спектаклі з вашым удзелам заваявалі шчырую любоў і падзяку некалькіх пакаленняў гледачоў. Сёння вы захоўваеце назапашаныя часам лепшыя тэатральныя традыцыі і паспяхова перадаеце свой багаты вопыт таленавітай моладзі".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыі Захарэвіч моцнага здароўя, вялікага творчага натхнення, шчасця і дабрабыту
Крыніца: belta.by