Кіраўнік дзяржавы заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы заснаваў спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея". Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" аднаму з удзельнікаў конкурснай праграмы за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.

Указам зацверджаны новыя ўзоры ўзнагародных дакументаў, якія ўручаюцца пры прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".

Дакументам таксама прадугледжана пашырэнне пераліку асоб, якія могуць вылучацца на суісканне прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)