3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў пагадненне аб стварэнні Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі, падпісанае ў Мінску 25 кастрычніка 2013 года. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Генеральная пракуратура вызначана органам, адказным за выкананне абавязацельстваў, прынятых Рэспублікай Беларусь па пагадненні. Гэта прадугледжана ўказам №192, які кіраўнік дзяржавы падпісаў 2 мая.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)