Урачыстая цырымонія, удзельнікамі якой сталі 40 чалавек – работнікі прадпрыемстваў АПК і сферы абслугоўвання, устаноў адукацыі, навукі і спорту, прадстаўнікі арміі і сілавых структур – адбылася 5 лістапада ў Палацы Незалежнасці.

Сярод тых, хто атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды, вялікая група працаўнікоў вёскі: кіраўнікі перадавых прадпрыемстваў АПК, механізатары, аператары машыннага даення, работнікі жывёлагадоўчых комплексаў.
Сярод узнагароджаных з сельскагаспадарчай галіны ёсць і прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Ордэнам Пашаны – узнагароджаны дырэктар ААТ «Хацілы-Агра» Вячаслаў Крыштафовіч, дырэктар СПК «Ларынаўка» Аршанскага раёна Аляксандр Кухценкоў і дырэктар КДУМП «Глыбоцкая ПМК меліярацыя» Эдуард Танканоў.
Звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі» ўдастоены дырэктар ААТ «Аграфірмы «Юбілейны» Аляксандр Фірсін.