У Беларусі прыняты Закон аб вытворчасці і абароце арганічнай прадукцыі. Дакумент падпісаў кіраўнік дзяржавы. Такая інфармацыя 16 лістапада размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі прыняты Закон аб вытворчасці і абароце арганічнай прадукцыі. Дакумент падпісаў кіраўнік дзяржавы. Такая інфармацыя 16 лістапада размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Законам вызначаны патрабаванні да вытворчых працэсаў. У прыватнасці, забараняецца выкарыстоўваць зямельныя ўчасткі, водныя аб'екты, якія падвергліся забруджванню адходамі, хімічнымі і радыеактыўнымі рэчывамі, ужываць хімічныя угнаенні і хімсродкі абароны раслін, іянізуючае выпраменьванне. У законе ўстаноўлена, што арганічная прадукцыя павінна быць аддзелена ад неарганічнай на ўсіх этапах яе вытворчасці. Разам з тым дапускаецца, каб яны выпускаліся адначасова пры ўмове недапушчэння кантакту, змешвання. Рэгламентавана таксама захоўванне, транспарціроўка і рэалізацыя арганічнай прадукцыі.
У Беларусі ўводзіцца добраахвотная сертыфікацыя арганічнай прадукцыі і працэсаў яе вытворчасці на адпаведнасць дзяржстандартам Беларусі і тэхнічным кодэксам. Пры наяўнасці сертыфіката юрыдычныя і фізічныя асобы будуць уключацца ў рэестр вытворцаў арганічнай прадукцыі. Яго размесцяць на сайце Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Акрамя таго, вытворцы атрымаюць права наносіць знак "Арганічны прадукт" на спажывецкую або транспартную ўпакоўку.
Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз год пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Пад арганічнай прадукцыяй разумеюцца прадукты расліннага, жывёльнага і мікрабіялагічнага паходжання, прызначаныя для ўжывання чалавекам у ежу або выкарыстання ў якасці корму для жывёл, харчовая сыравіна для вытворчасці харчовых прадуктаў, насенне, атрыманае ў выніку вытворчасці арганічнай прадукцыі.