Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня правядзе перамовы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, які прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня правядзе перамовы з Прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, які прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчы ў фармаце адзін на адзін, а таксама ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Па выніках перамоваў чакаецца падпісанне шэрагу дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй, па ўзаемадзеянні ў сферы прамысловасці, міжрэгіянальных сувязяў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Малдовай устаноўлены ў 1992 годзе. Дагаворную базу двухбаковых адносін складаюць 65 пагадненняў, якія рэгулююць эканамічную, гуманітарную і іншыя сферы ўзаемадзеяння. Краіны канструктыўна супрацоўнічаюць у міжнародных арганізацыях, аказваюць узаемную падтрымку на выбарах у органы сістэмы ААН.

Прэзідэнт Беларусі здзяйсняў афіцыйны візіт у Малдову ў верасні мінулага года. Прэзідэнт Малдовы наведваў Мінск у 2013 і 2014 гадах для ўдзелу ў пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)