Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт ААЭ шэйх Мухамед бен Заід аль-Нахаян падчас перамоваў у Абу-Дабі дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш чым дзясятку напрамкаў, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў доўжылася каля чатырох гадзін. Кіраўнік ААЭ запрасіў беларускага калегу да сябе дадому, сустрэча праходзіла ў абсалютна сяброўскай абстаноўцы. Спачатку ў пашыраным складзе, потым – адзін на адзін.

Асабліва варта адзначыць той факт, што ў сустрэчы прымалі ўдзел старэйшы і малодшы сыны Прэзідэнта Беларусі, гэта таксама сведчыць аб асаблівым характары адносін, па-сапраўднаму сяброўскім.

У цэлым падчас сустрэчы беларускі і эміратскі лідары дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш чым дзясятку напрамкаў: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарную сферу.

Згодна з дамоўленасцямі, у бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе вялікая дэлегацыя спецыялістаў, якія на месцы адпрацуюць канкрэтныя пытанні па пазначаных напрамках узаемадзеяння.

Крыніца: belta.by