Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч сёння закладуць капсулу на будаўнічай пляцоўцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праект рэалізуецца з прыцягненнем сербскіх інвестараў. Аб'ект размесціцца на плошчы 320 га на тэрыторыі былога аэрапорта "Мінск-1". Там з'явіцца 30 тыс. кватэр, новы парк плошчай 50 га, чатыры школы і дзевяць дзіцячых садкоў, а таксама гандлёвы і фінансавы цэнтры.
Аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове з Сербіі ў першым паўгоддзі 2015 года склаў $45,5 тыс. У Беларусі з удзелам сербскага капіталу дзейнічаюць 6 сумесNых і 5 замежных арганізацый, 2 прадстаўніцтва.