15 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэзідэнты краін АДКБ лічаць непрымальнымі спробы выкарыстання мер палітычнага і эканамічнага ціску паміж дзяржавамі, у тым ліку ў дачыненні да дзяржаў - членаў АДКБ, маючы на ўвазе, што толькі раўнапраўны і паважлівы дыялог можа спрыяць урэгуляванню разнаשיкаў паміж імі. Аб гэтым гаворыцца ў дэкларацыі кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ, прынятай сёння ў Маскве на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Прэзідэнты АДКБ выступілі за павышэнне аўтарытэту і запатрабаванасці Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе ў сістэме сучасных міжнародных адносін як фармату для раўнапраўнага палітычнага дыялогу з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў АБСЕ. Адначасова кіраўнікі дзяржаў АДКБ лічаць неабходным працягнуць намаганні па аптымізацыі дзейнасці інстытутаў АБСЕ, у тым ліку яе місій, распрацоўцы статута АБСЕ, упарадкаванні гуманітарных мерапрыемстваў і ўдзелу ў іх няўрадавых арганізацый, узгадненні адзіных правілаў назірання за выбарамі па лініі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, прасоўванні пытанняў талерантнасці і недыскрымінацыі, процідзеянні праявам неанацызму ў сучаснай Еўропе. Прэзідэнты АДКБ падтрымалі аптымізацыю дзейнасці АБСЕ па процідзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам бяспецы, такім як тэрарызм і рэлігійны экстрэмізм, арганізаваная злачыннасць, карупцыя, гандаль людзьмі, наркатрафік, нелегальная міграцыя.-0-

БЕЛТА