Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, пры якіх умовах забараняецца паляванне. Так, пункт 127 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання гласіць – Забараняецца паляванне:

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, пры якіх умовах забараняецца паляванне. Так, пункт 127 Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання гласіць – Забараняецца паляванне:

пры адсутнасці або выкарыстанні несапраўдных дакументаў, пералічаных у пунктах 108 і (або) 109 гэтых Правілаў;

з незачыненай на месцы здабычы паляўнічай жывёлы дазволам, калі ў адпаведнасці з гэтымі Правіламі яно падлягала закрыццю;

у забароненых для палявання зонах і іншых забароненых месцах альбо ў забаронены час, калі іншае не ўстаноўлена гэтымі Правіламі;

на дзікіх жывёл, не пазначаных у паляўнічай пуцёўцы або дазволе на здабычу паляўнічай жывёлы, а таксама на маладых нелятаючых і (або) ліняючых птушак, у вясновы сезон палявання на пралётных птушак (акрамя гусей і вальдшнепаў), паляўнічых жывёл, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы, у зоне надзвычайнай сітуацыі;

з перавышэннем устаноўленай у паляўнічай пуцёўцы колькасці дазволеных для вымання паляўнічых жывёл;

з прымяненнем забароненых прылад і спосабаў палявання, у тым ліку з выкарыстаннем выбуховых рэчываў, выкопваннем або выкурваннем звяроў з нор, акрамя выпадкаў, прадугледжаных гэтымі Правіламі, а таксама з выкарыстаннем хімічных прэпаратаў (за выключэннем пахучых прынадаў);

з выкарыстаннем незарэгістраваных паляўнічых сабак і лаўчых птушак, а таксама сабак іншых парод і бязродных;

з парушэннем правілаў бяспекі палявання;

з парушэннем умоў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, устаноўленых для дадзенай паляўніча-гаспадарчай зоны або іншай адзінкі унутрыгаспадарчага дзялення тэрыторыі;

у пагранічнай паласе;

на дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама дзікіх жывёл, якія не з'яўляюцца паляўнічымі, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.