Скарачэнне светлавога дня абвастрае праблему здзяйснення ДТЗ з пацярпелымі. У час дажджу ці туману сітуацыя яшчэ больш ускладняецца.
У змярканні і цемры кіроўцам неабходна быць натаначась уважлівымі, выбіраць бяспечную хуткасць, улічваць стан праезнай часткі. Пры ападках і ў тумане варта ўключаць блізкае святло фар, павялічваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, пазбягаць залішніх манеўраў і абгонаў.
З асаблівай асцярожнасцю праязджайце пешаходныя пераходы, асабліва пры павароце, не забывайцеся прышпіляцца, а дзяцей перавозіце ва ўтрымліваючых прыстасаваннях. Будзьце гатовыя да таго, што на загарадных трасах па краі праезнай часткі могуць ісці людзі.
Пешаходам важна выкарыстоўваць флікеры і сачыць за тым, каб яны былі заўважныя. Перад пешаходным пераходам пераканайцеся, што ўсе аўтамабілі спыніліся. Для большай бяспекі ўсталюйце візуальны кантакт з кіроўцам, каб разумець дзеянні адзін аднаго ў наступны момант.
Веласіпедыстам рэкамендуецца надзяваць жылеты павышанай бачнасці. Святлоадбівальныя элементы дазваляюць кіроўцу ўбачыць чалавека ў блізкім святле фар за 130-140 метраў. А пры руху з далёкім святлом гэтая адлегласць павялічваецца да 400 метраў.