Пры перапісе насельніцтва ў 2019 годзе адмовяцца ад папяровых носьбітаў на карысць планшэтаў, паведаміла сёння ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Інна Мядзведзева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэпутат Інеса Кляшчук пацікавілася, ці магчыма пры правядзенні наступнага перапісу выкарыстанне партатыўных прылад, на якіх будзе ўстаноўлена неабходнае праграмнае забеспячэнне. Інна Мядзведзева у сваю чаргу адзначыла, што ў 2019 годзе перапіс прадугледжваецца правесці з дапамогай планшэтаў. Яна звярнула ўвагу, што праца з планшэтамі значна спросціць працэс збору інфармацыі.

"Прэзідэнт паставіў задачу максімальна выкарыстоўваць адміністрацыйныя даныя, гэта значыць у перапісны ліст, які будзе ў камп'ютары на кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ужо будуць унесены тыя даныя, якія знаходзяцца ў рэгістры насельніцтва, - растлумачыла старшыня Белстата. - Каля 20% інфармацыі, якую пры перапісе неабходна запытаць або пераправерыць, ужо будзе знаходзіцца там".

"Такім чынам, нам спатрэбіцца значна менш перапіснога персаналу, чым з папяровымі носьбітамі", - рэзюмавала Інна Мядзведзева.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)