Пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў магілёўскія і віцебскія мытнікі на працягу тыдня ўстанавілі тры факты парушэння парадку транспарціроўкі садавіны. Рух у напрамку Расійскай Федэрацыі грузавікоў з грушамі спынены на беларуска-расійскім участку мяжы.

Агулам у іх знаходзілася каля 60 тон груш коштам больш за 450 тыс. беларускіх рублёў.

Ніводзін з кіроўцаў не змог прад'явіць мытнікам неабходныя для транспарціроўкі дакументы. Адсутнічалі ў іх і сертыфікаты, якія пацвярджаюць бяспеку прадукцыі.

У дачыненні да беларускіх перавозчыкаў Віцебскай і Магілёўскай мытнямі распачаты адміністрацыйныя працэсы ў адпаведнасці з арт.13.12 КоАП Рэспублікі Беларусь. Згодна з санкцыяй артыкула ім давядзецца выплаціць штраф у памеры да 50 % ад кошту прадукцыі.

Па матэрыялах Віцебскай мытні

vitebsk-region.gov.by