22 студзеня, Віцебск /Карр. БЕЛТА/. Пры ўвозе тавараў з краін Мытнага саюза ў кансалідаваны бюджэт Віцебскай вобласці ў 2012 годзе выплачана падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) у суме амаль 7,7 трлн., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні падаткаабкладання арганізацый інспекцыі МПЗ РБ па Віцебскай вобласці.
Паступленні падатку на дададзеную вартасць па ўвозе тавараў на тэрыторыю Віцебскай вобласці за студзень-снежань 2012 года склалі амаль Br7,7 трлн., у тым ліку па ўвозе тавараў з Расійскай Федэрацыі Br7655,8 млрд. і выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 29,6% і 29,5% адпаведна.
Паводле даных падатковых органаў, аб'ём імпарту тавараў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі за 12 месяцаў мінулага года склаў Br38,5 трлн. Прадпрыемствамі вобласці па ўвозімых таварах у аб'ёме Br7,6 трлн. ужыта стаўка падатку на дададзеную вартасць у памеры 20%, у аб'ёме Br272,7 млрд. ужыта стаўка ў памеры 10%, па таварах у аб'ёме Br42, млрд. прадастаўлена льгота.
За 2012 год на тэрыторыю Віцебскай вобласці з тэрыторыі Рэспублікі Казахстан увайшло тавараў на агульную суму Br12,9 млрд., што вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў 2,8 раза, сума "увазнога" ПДВ склала амаль Br2,6 млрд. і вырасла таксама ў 2,8 раза.
Асноўнымі складнікамі імпарту з Расійскай Федэрацыі з'яўляюцца сыравіна для вытворчасці тавараў, камплектуючыя для прамысловага абсталявання, запчасткі для аўтамабіляў, электрапрыборы. З Казахстана ўвозіліся пшаніца, латкань, міканіт гнуткі, стужка смаляная, стужка для абароны плат і міжслаёвай ізаляцыі.-0-