У бліжэйшыя дні на большай частцы краіны чакаюцца ападкі і першыя замаразкі. Перапады тэмпературы з дажджом, мокрым снегам і ветрам робяць дарогу небяспечнай, магчыма раптоўнае аблядненне пакрыцця. У такіх умовах счапляльныя ўласцівасці шын пагаршаюцца, а рэзкае змяненне хуткасці і напрамку руху можа выклікаць занос.
В ближайшие дни на большей части страны ожидаются осадки и первые заморозки. Перепады температуры с дождем, мокрым снегом и ветром делают дорогу небезопасной, возможно внезапное обледенение покрытия. В таких условиях сцепные свойства шин ухудшаются, а резкое изменение скорости и направления движения может вызвать занос.Каб пазбегнуць небяспечных сітуацый на слізкай дарозе Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўладальнікам аўтамабіляў не чакаць 1 снежня і ўжо змяніць гуму на зімовую.
Да пахаладання неабходна падрыхтаваць не толькі аўтамабіль, але і самім перабудавацца на зімовы, больш спакойны і акуратны стыль кіравання. Варта выбіраць найбольш бяспечную ва ўмовах, што складваюцца, хуткасць і дыстанцыю, адмовіцца ад здзяйснення рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў і на закругленнях дарог. Абавязкова трэба прышпіляцца ўсім, хто знаходзіцца ў аўтамабілі.
Пешаходам важна праяўляць максімум увагі пры перасячэнні праезнай часткі. Нават на рэгуляваных пешаходных пераходах рэкамендуецца пачынаць пераход толькі пераканаўшыся, што кіроўцы вас заўважылі і прапускаюць. У непагодлівае надвор'е варта зрабіць сябе заўважнымі, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы.
Нарады ДПС гатовыя да аказання дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху ў складаных умовах надвор'я.