На жаль, менавіта такі лёд таіць у сабе небяспекі, што пагражаюць самымі сумнымі наступствамі

  Напамінаем, што рашэннем Лепельскага райвыканкама № 1239 ад 17 лістапада 2023 г. на падставе пункта 35 правілаў аховы жыцця людзей на водах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2023 г. № 543 Лепельскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:

  устанавіць забарону выхаду на лядовае пакрыццё паверхневых водных аб'ектаў Лепельскага раёна ў перыяды ўтварэння і (або) разбурэння лядовага пакрыцця, а таксама пры недасягненні таўшчыні крышталічнага лядовага пакрыцця 7 сантыметраў (для аднаго чалавека).

  Час ледаставу для выратавальнай службы — галаўны боль. На вадаёмах Лепельскага раёна работнікі АСВОД ужо ўстанаўліваюць таблічкі, якія інфармуюць аб забароне выхаду на лёд.