Разговаривая з журналістам, Пётр Пятровіч адзначыў, што такія візіты ў раённыя цэнтры дазваляюць больш дакладна вывучыць праблематыку таго ці іншага рэгіёна, спрыяюць паляпшэнню працы на месцах.
- У апошні час прадстаўнікі юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ўсё больш звяртаюцца па пытаннях арэнды і выкупу маёмасці. Падчас прыёмаў грамадзянам тлумачацца механізмы працы ў гэтых напрамках.Падзяліўся сваім каментарыем Пётр Пятровіч і па пытанні продажу старых будынкаў за 1 базавую.
- Купіць будынак за адну базавую велічыню — аб гэтых нерэальна выгадных умовах для інвестараў напэўна чулі многія. Продаж невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці актывізаваўся ў краіне з апублікавання адпаведнага ўказа Прэзідэнта. Але заплаціць заяўленую суму — палова справы. Трэба выконваць абавязацельствы. Станоўчых прыкладаў на Віцебшчыне дастаткова.