"Гэта доктары ад Бога!" - першая фраза, якая прагучала на асабістым прыёме грамадзян, які сёння праводзіць Вішневецкі Міхаіл Леанцьевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама.

На прыём да кіраўніка прыбыла жыхарка адной з вёсак Лепельскага раёна Любоў Цімафееўна. І гэта той выпадак, калі чалавек прыехаў не для таго, каб агучыць праблему. А для таго, каб сказаць чалавечае "ДЗЯКУЙ".

Жанчыне за 90 гадоў, аднак яна поўная сіл, аптымізму і энергіі.

Несумненна, адчуваць сябе добра ёй дапамагаюць лепельскія медыкі.

Чутлае і ўважлівае стаўленне ўрачоў, высокая якасць медыцынскіх паслуг, што аказваюцца імі, стала нагодай прыехаць на прыём.