Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прадоўжаны да 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
Прыём заявак на рэспубліканскі конкурс інавацыйных праектаў прадоўжаны да 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
На дадзены момант на конкурс пададзена 135 заявак, у тым ліку 51 - у намінацыі "Лепшы інавацыйны праект" і 84 - "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект". Найбольшая колькасць праектаў прадстаўлена па напрамках: інфарматыка, інфарматызацыя і касмічныя даследаванні (18%); фатоніка, мікраэлектроніка, радыёэлектроніка і прыборабудаванне (17%); медыцынскія навукі і тэхналогіі (15%); прыродакарыстанне і экалогія (14%); сацыяльна-эканамічныя, гуманітарныя і грамадскія навукі (12%) і машынабудаванне (10%).
За першае месца пераможцам і прызёрам рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў уручаць прэміі ў памеры 60 тарыфных ставак 1-га разраду. За другое і трэцяе - 40 і 20 тарыфных ставак адпаведна. Сярод пераможцаў і прызёраў конкурсу адбіраюцца праекты, якія атрымаюць сертыфікат у памеры 400 тарыфных ставак для далейшай камерцыялізацыі. У гэтым годзе аб'яўлена таксама дадатковая намінацыя ад міжнароднай навукова-вытворчай фармацэўтычнай кампаніі "Націвіта" па біятэхналогіях у медыцыне і фармацэўтыцы. Яе прызавы фонд складае $3 тыс. (у беларускіх рублях па курсе Нацыянальнага банка).